ҽ

 Крыж, зроблены з аскепкаў шкла вокнаў украінскіх дамоў, разбураных у выніку бамбардзіровак Крыж, зроблены з аскепкаў шкла вокнаў украінскіх дамоў, разбураных у выніку бамбардзіровак 

Пантыфіку перадалі крыж з аскепкаў шкла вокнаў украінскіх дамоў

Папу перадалі крыж, зроблены з аскепкаў шкла вокнаў украінскіх дамоў, разбураных у выніку бамбардзіровак. Гэта зрабіў ксёндз Вячаслаў Грыневіч, кіраўнік украінскай Caritas Spes, падчас прыватнай аўдыенцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кранальная сустрэча адбылася 21 лютага 2023 года ў Доме святой Марты, за тры дні да першай гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну.

У цэнтры крыжа змешчана выява матылька – сімвала надзеі. “Мы чакаем Уваскрасення. Разам з усім грамадствам і з міжнароднай дапамогай мы зможам пайсці наперад і аднавіць усё тое, што рускія разбурылі падчас гэтай жудаснай вайны”, - сказаў святар у інтэрв’ю Pope. Ветравае шкло для крыжа паходзіць з Кіеўшчыны, з месц бамбардзіровак у першыя дні вайны.

Ён таксама перадаў Папу тэкст Крыжовага шляху, які падрыхтавалі работнікі Caritas Spes. “Гэта вельмі асабістае разважанне. Я папрасіў Святога Айца прачытаць яго. Гэта стане вельмі моцнай малітвай для нас. Я веру, што Папа ў сваёй малітве зможа аб'яднаць усе нашыя сэрцы”, - падзяліўся дабрачынец.

Крыжовы шлях уключыў у сябе шмат гісторый з сённяшняй украінскай рэальнасці. “Падчас стацыі, дзе Езус сустракае Маці, нам успамінаецца, як маці салдат ва Украіне чакаюць сваіх сыноў з вайны, а некаторыя не вяртаюцца, і ім кажуць, што іх сын загінуў. І гэта праўдзівыя гісторыі, гісторыі нашых блізкіх і сяброў. Іншая стацыя апісвае пачуцці дзяцей пад бамбёжкамі, калі яны не могуць заснуць. Ёсць роздум пра шматлікія магілы ва Украіне з целамі безыменных людзей, ніхто не ведае, хто яны, але для нас гэтыя магілы – святыя месцы”, - распавёў ксёндз Грыневіч.

Святар назваў дабрачынных работнікаў ва Украіне салдатамі, якія змагаюцца на палях “сацыяльнай вайны”.
 

22 лютага 2023, 10:17