Францішак падзякаваў Багародзіцы за візіт у Афрыку
Святы Айцец здзейсніў традыцыйны прыватны візіт у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за падарожжа, якое з 31 па 5 студзеня 2023 года здзейсніў у Афрыку.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Сёння вечарам, вярнуўшыся з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і з экуменічнай пілігрымкі міру ў Паўднёвы Судан, як гэта прынята напрыканцы кожнага Апостальскага падарожжа, Папа Францішак накіраваўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, спыніўшыся на малітве перад абразом Панны Salus Populi Romani. Пасля візіту ён вярнуўся ў Ватыкан”, - паінфармавала 5 лютага 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Пілігрымка Францішка на афрыканскі кантынент стала яго 40-м Апостальскім падарожжам. Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ Папа наведаў ужо 104-ты раз ад пачатку свайго пантыфікату.
06 лютага 2023, 10:00