ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Папскі візіт у Афрыку: тэлеграмы палітыкам

Францішак жадае міру і росквіту грамадству краін, якія пралятае яго самалёт на шляху ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Аб гэтым ён заявіў у адмысловых тэлеграмах, дасланых на імя палітычных лідараў.

Марыя Валодзіна - Pope

Пралятаючы 31 студзеня 2023 года над Італіяй, Папа накіраваў прэзідэнту Серджа Матарэле віншавальную тэлеграму: “Выпраўляючыся ў апостальскае падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан, рухомы жывым жаданнем сустрэцца з братамі ў веры і жыхарамі гэтых дарагіх краін з пасланнем міру і прымірэння, я з задавальненнем звяртаюся да Вас, спадар Прэзідэнт, з прывітаннем і выказваннем павагі, якія я суправаджаю гарачымі малітвамі аб дабрабыце і росквіце для ўсяго італьянскага народа”.

Па традыцыі ў асобных тэлеграмах Пантыфік запэўніў у сваёй малітве народы Туніса, Алжыра, Нігера, Чада, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Камеруна і Рэспублікі Конга. Ён даслаў кіраўніцтву і грамадзянам гэтых краін сардэчнае прывітанне, пажадаўшы ім радасці і гармоніі, дабрабыту і росквіту, згоды і міру.

31 студзеня 2023, 10:15