Папа заклікаў змагацца з грамадскімі праблемамі зброяй любові
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Гэта жаночае таварыства апостальскага жыцця адзначае сёлета 100-годдзе з дня заснавання. Сёстры працуюць у каталіцкіх структурах, а таксама ў дзяржаўных і прыватных установах, часта ў якасці настаўніц і сацыяльных работніц.
“Дары, якія мы атрымліваем ад людзей, і тое, што мы можам здабыць сваімі сіламі, старэюць і руйнуюцца”, а “дары Духа Святога маюць заўсёды новае жыццё, і ў кожным часе і месцы яны адраджаюцца і вынаходзяцца нанова, застаючыся вернымі сваім караням”, - заўважыў Францішак.
Пантыфік спаслаўся на прыклад Маргіт Шлахты, заснавальніцы Таварыства, і прызнаўся, што яго здзівіў той факт, што, нават застаючыся кансэкраванай асобай, яна мела актыўную палітычную пазіцыю. “Яе сцвярджэнне падчас Халакосту, што запаведзі веры абавязваюць манахінь абараняць яўрэяў, рызыкуючы ўласным жыццём, уражвае”, - сказаў ён.
“Ёсць ісціна, якую мы павінны прызнаць: многія мучанікі загінулі за сваю веру не з прычыны адмаўлення некім іх свабоды аддаваць пашану Богу, але з прычыны паслядоўнасці жыцця, да якой вера іх схіляла, і, адпаведна, за абарону свабоды, справядлівасці і праўды”, - падзяліўся Папа сваімі думкамі.
Сёння, лічыць Францішак, як і ў пачатку мінулага стагоддзя, калі адбываліся сацыяльныя змены, якія падрыхтавалі дарогу да сусветных войнаў, “застаецца актуальным заклік быць сведкамі”, змагацца “зброяй любові”.
“Дарагія сёстры, ваша заснавальніца, Касцёл і Дух Святы кідаюць нам выклік, заўсёды паўтараючы адну і тую ж праўду: няма большай любові, чым аддаць жыццё за іншых. Сацыяльная любоў, пра якую я згадаў у энцыкліцы Fratelli tutti і якая пранізвае творы Маргіт Шлахты, з’яўляецца доказам гэтай вечнай навізны. Няхай Бог дасць нам сілы быць сведкамі гэтай любові, праўды і справядлівасці ў пакліканні, якое Ён у нас нарадзіў”, - звярнуўся Папа да Сясцёр сацыяльнага служэння.