Францішак: памолімся за маці, якія страцілі дзяцей на вайне
Маліцца за маці, якія страцілі сваіх дзяцей падчас вайны ва Украіне, - заклікаў Папа пасля малітвы Анёл Папскі, якую правёў 8 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Не будзем забывацца пра нашых украінскіх братоў і сясцёр, якія вельмі пакутуюць ад вайны. Гэтае Божае Нараджэнне пасярод вайны, без святла, без цяпла... яны бязмерна пакутуюць. Калі ласка, не будзем забываць пра іх! Сёння, бачачы, як Маці Божая кладзе Дзіцятка ў яслі і корміць Яго, я думаю аб маці ахвяр вайны, аб салдатах, якія загінулі на гэтай вайне ва Украіне. І ўкраінскія, і расійскія маці страцілі сваіх дзяцей – гэта кошт вайны. Памолімся аб маці, якія страцілі сваіх дзяцей салдат, як украінскіх, так і расійскіх”, - сказаў Святы Айцец.
08 студзеня 2023, 13:21