ҽ

Папа падчас аўдыенцыі з будыйскай дэлегацыіяй з Камбоджы Папа падчас аўдыенцыі з будыйскай дэлегацыіяй з Камбоджы  (Vatican Media)

Францішак да будыстаў: разам шукаць рашэнні экалагічнага крызісу

Тэме экалагічнага навяртання прысвяціў Папа сваю прамову да будыйскай дэлегацыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Камбоджы, якая ідзе “па шляху сацыяльнага вылячэння і эканамічнага аднаўлення пасля сацыяльна-палітычных крызісаў апошніх дзесяцігоддзяў”. Аўдыенцыя прайшла ў Ватыкане 19 студзеня 2023 года.

Марыя Валодзіна – Pope

Папа ўхваліў выбар экалагічнага навяртання ў якасці тэмы сустрэчы, якая адбываецца ў час, “калі чалавечая сям'я і наша планета сутыкаюцца з сур'ёзнымі пагрозамі”. Ён назваў “станоўчай прыкметай” клопат пра дабрабыт нашага агульнага дома, Зямлі.

Па словах Францішка, “беднасць і непавага да годнасці самых уразлівых выклікаюць шмат пакут і засмучэння”, таму “неабходна тэрмінова шукаць праз дыялог на ўсіх узроўнях інтэграваныя рашэнні, заснаваныя на павазе фундаментальнай узаемазалежнасці паміж чалавечай сям'ёй і прыродай”.

Святы Айцец заклікаў да клопату пра наш агульны дом і павагі да Стварэння, да бліжняга, да сябе і да Творцы, а гэта немагчыма без гатоўнасці “змяніць сэрца, бачанне і звычкі”.

Для экалагічнага навяртання патрабуецца ўсведамленне “чалавечых каранёў цяперашняга экалагічнага крызісу”, сапраўднае пакаянне, каб “запаволіць або спыніць тэндэнцыі, ідэалогіі і практыкі”, якія наносяць шкоду Тварэнню. Патрэбныя таксама такія “мадэлі развіцця, якія вылечваюць раны, нанесеныя прагнасцю, празмерным імкненнем да фінансавага прыбытку, адсутнасцю салідарнасці з суседзямі і непавагай да навакольнага асяроддзя”. Экалагічнае навяртанне накіравана на тое, каб “перамяніць у асабістыя пакуты тое, што адбываецца на свеце, а праз гэта распазнаць, які ўклад можа зрабіць кожны з нас”. Яно заклікае нас “змяняць шкодныя звычкі”, каб мець магчымасць марыць і ствараць справядлівую будучыню, - падкрэсліў Папа.

На думку Пантыфіка, абедзве рэлігіі прапануюць у падтрымку намаганняў па выхаванню экалагічнай адказнасці сваё “глыбокае багацце”. У будызме існуе практыка, якая заключаецца ў тым, каб не прычыняць шкоды жывым істотам і весці просты лад жыцця. Хрысціяне, са свайго боку, павінны абараняць Стварэнне, якое Бог даверыў чалавеку, - адзначыў Святы Айцец.

Напрыканцы прамовы Папа выказаў спадзяванне на тое, што міжканфесійны дыялог дасць магчымасць вызначыць “дадатковыя спосабы спрыяння экалагічнаму навяртанню” як у Камбоджы, так і ва ўсім рэгіёне.

19 студзеня 2023, 11:28