ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец скіраваў зварот да валанцёраў СДМ-2023

Папа запісаў кароткае прывітанне для каманды валанцёраў СДМ-2023, у якім падзякаваў усім, хто сваёй валанцёрскай дзейнасцю падтрымлівае місію Касцёла.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Валанцёрства – гэта “неверагодная сіла”, якая дазваляе выйсці за рамкі звыклых шаблонаў, каб рэалізаваць нешта”, - сказаў Францішак у кароткім відэапрывітанні на іспанскай мове, скіраваным з нагоды Сусветнага дня валанцёра, які адзначаўся 5 снежня 2022 года.

Святы Айцец падзякаваў за “шчодрасць кожнага валанцёра”, падкрэсліваючы, што яны з’яўляюцца “сілай Касцёла, выразам місіі Касцёла”, бо сваёй валанцёрскай дзейнасцю падтрымліваюць дзейнасць Касцёла. “Што мяне найбольш уражвае, калі я наведваю некаторыя Касцёлы, гэта сіла валанцёрства. Так, ёсць біскуп, святар, законніцы, свецкія, усе астатнія, але валанцёрства стварае еднасць”, - адзначыў ён.

Францішак заўважыў, што трывалая валанцёрская дзейнасць дазваляе рэалізоўваць каштоўныя праекты ў розных сферах. У якасці прыкладу ён узгадаў пра служэнне хворым, якое ажыццяўляюць мужчыны і жанчыны, якія прабываюць разам з хворымі ўвесь дзень і гатовыя ахвяроўваць свой час гэтай місіі. “Валанцёрства – гэта Божая ласка. Калі ласка, прыміце яе з рашучасцю”, - заклікаў Пантыфік.

06 снежня 2022, 08:42