ҽ

Папа падчас сустрэчы з жонкай і сынам украінскага палоннага гартае календар "Азоўсталь" Папа падчас сустрэчы з жонкай і сынам украінскага палоннага гартае календар "Азоўсталь"  

Папа сустрэўся з жонкай і сынам украінскага ваеннапалоннага

Пасля агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 снежня 2022 года ў ватыканскай зале Паўла VI, Святы Айцец сустрэўся з жонкай і сынам украінскага ваеннапалоннага і атрымаў сімвалічныя падарункі і спісы ўкраінскіх зняволеных.

Марыя Валодзіна – Pope

Ларыса, украінская жанчына, муж якой знаходзіцца ў палоне, і іх сын Сяргей прынеслі ў падарунак Францішку каляндар на наступны год, які распавядае пра спусташэнне Украіны, а менавіта пра трагедыю насельніцтва Марыупаля. Каляндар пад назвай Азоўсталь сведчыць аб супраціве на гэтым металургічным заводзе, а таксама ўяўляе сабой сімвал надзеі на тое, што 2023 год можа стаць годам міру для Украіны. Святы Айцец праглядзеў усе выявы календара, перагортваючы старонку за старонкай.

Спадарыня Ларыса таксама перадала Пантыфіку спіс імёнаў украінскіх палонных у надзеі на тое, што гэта можа паспрыяць іх вызваленню або, прынамсі, паляпшэнню ўмоў іх утрымання. Сярод зняволеных ёсць і муж Ларысы. Дакладная колькасць палонных, чые імёны прыводзяцца ў спісе, невядома.

Акрамя каляндара, украінскія госці падаравалі Францішку ікону Багародзіцы, штодзённік з мапай Еўропы, баксёрскія пальчаткі, а таксама традыцыйны вышываны ручнік, як сімвал клопату пра іншых.

На сустрэчы прысутнічала таксама жонка пасла Украіны пры Святым Пасадзе Дыяна Юраш, якая прынесла Пантыфіку саламянае каляднае ўпрыгожванне. Як патлумачыла памочніца амбасады Ірына Скаб, каласкі, з якіх зроблена ўпрыгожванне, паходзяць з тых пшанічных палёў, дзе цяпер рвуцца бомбы і міны.

22 снежня 2022, 11:41