ҽ

Інтэнцыя Святога Айца: заклік маліцца за валанцёраў

“Свету патрэбны валанцёры і арганізацыі, якія жадаюць прысвяціць сябе агульнаму дабру”, - адзначыў Папа ў відэароліку, у якім абвясціў малітоўную інтэнцыю на снежань.

Аляксандр Панчанка - Pope

Францішак са шкадаваннем заўважыў, што словы “прысвяціць сябе” многія сёння хочуць выкрасліць. “Але свету патрэбны валанцёры, якія прысвячаюць сябе агульнаму дабру”, - дадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што “быць валанцёрам салідарнасці – гэта выбар, які робіць нас свабоднымі; робіць нас адкрытымі на патрэбы іншых, на патрабаванні справядлівасці, на абарону бедных, на клопат пра стварэнне”. “Гэта значыць быць творцамі міласэрнасці: рукамі, позіркамі, увагай, блізкасцю”, - адзначыў ён.

“Быць валанцёрам – значыць працаваць разам з людзьмі, якім служыш. Не толькі для людзей, але і разам з людзьмі. Праца разам з людзьмі. Праца грамадскіх арганізацый значна больш эфектыўная, калі яны працуюць разам і з дзяржаўнымі органамі. Працуючы скаардынавана, незалежна ад таго, наколькі абмежаваны ў іх рэсурсы, яны робяць усё магчымае і здзяйсняюць цуд памнажэння надзеі. Нам вельмі патрэбна памножыць надзею!”, - адзначыў Святы Айцец.

“Молімся аб тым, каб валанцёрскія арганізацыі, якія спрыяюць чалавечаму развіццю, знайшлі людзей, гатовых прысвяціць сябе агульнаму дабру, і шукалі заўсёды новыя шляхі супрацоўніцтва на міжнародным узроўні”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на снежань Папа.
 

01 снежня 2022, 16:04