Галоўныя цэлебрацыі з удзелам Папы ў снежні і cтудзені
Марыя Валодзіна – Pope
Расклад галоўных набажэнстваў і публічных мерапрыемстваў, якія пройдуць у бліжэйшыя месяцы з удзелам Папы, абнародавала 30 лістапада 2022 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый.
Вігілійная Імша з нагоды свята Божага Нараджэння распачнецца 24 снежня 2022 года ў 19.30 у базыліцы святога Пятра.
Апоўдні 25 снежня 2022 года Святы Айцец з цэнтральнай лоджыі ватыканскай базылікі звернецца з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi да жыхароў Рыма і ўсяго свету і ўдзеліць ім сваё благаслаўленне.
У суботу, 31 снежня 2022 года, у 17.00 Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы святую Імшу з нагоды ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі, а таксама Нешпары і гімн Te Deum у падзяку за мінулы год.
У першы дзень новага 2023 года – ва ўрачыстасць святой Багародзіцы і 56-ы Сусветны дзень міру – у 10.00 Папа будзе цэлебраваць урачыстую Імшу ў ватыканскай базыліцы.
6 студзеня 2023 года ў 10.00 ён узначаліць урачыстую Эўхарыстыю з нагоды свята Аб'яўлення Пана.
У нядзелю Хросту Пана, 8 студзеня 2023 года, у 9.30 Францішак узначаліць святую Імшу і пахрысціць дзяцей у Сікстынскай капэле.