ҽ

Сустрэча з маленькімі пацыентамі дыспансера святой Марты Сустрэча з маленькімі пацыентамі дыспансера святой Марты 

Францішак: мы не павінны забываць пра дзяцей Украіны

Раніцай 18 снежня 2022 года Францішак сустрэўся з дзецьмі, якія атрымліваюць дапамогу ў педыятрычным дыспансеры святой Марты, які знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана.

Аляксандр Панчанка – Pope

Сустрэчы Папы з маленькімі пацыентамі ватыканскай медыцынскай структуры з нагоды калядных святаў ужо сталі традыцыяй. Перад нядзельнай малітвай Анёл Панскі Пантыфік завітаў у Залу Паўла VI, дзе яго чакалі дзеці, валанцёры, персанал дыспансеру і вялікі святочны торт – 17 снежня Пантыфік адзначыў сваё 86-годдзе.

Звяртаючыся да прысутных, Папа падзякаваў усім за гэты “дзень радасці, які рыхтуе нас да Божага Нараджэння”. “І мы не павінны забываць пра ўкраінскіх дзяцей, і вы, без сумневу, пра іх не забываеце!”, - сказаў ён, паказваючы на плакат з надпісам “Мір” і ўкраінскі сцяг.

“Многія дзеці пакутуюць з-за вайны, яны пакутуюць таксама ў іншых частках свету з-за несправядлівасці. І калі Пан дае нам гэтую радасць – святкаваць Божае Нараджэнне такім чынам, усе разам, у міры, давайце памятаць і пра тых, хто церпіць, і ўсе разам будзем маліцца за іх”, - дадаў у сваім кароткім прывітанні Наступнік святога Пятра. 
 

18 снежня 2022, 12:41