ҽ

Скульптура Цімаці Шмальца Sheltering Скульптура Цімаці Шмальца Sheltering  

Ватыкан: другая сучасная скульптура на плошчы святога Пятра

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 9 лістапада 2022 года, Папа благаславіў другую сучасную бронзавую скульптуру, якую ўсталявалі на плошчы святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Мастацкі твор называецца Sheltering (Прытулак). Гэта выява бяздомнага ў натуральную велічыню, якога накрывае сваімі крыламі голуб. Нагодай для ўсталявання стаў шосты Сусветны дзень бедных, які ў Касцёле па ініцыятыве Францішка адзначаць 13 лістапада 2022 года.

Стваральнік скульптуры – канадзец Цімаці Шмальц. Раней ён выканаў іншую бронзава-гліняную кампазіцыю Angels Unwares, якую таксама размясцілі на плошчы святога Пятра. Гэта выявы бежанцаў рознага ўзросту і паходжання, якія тоўпяцца ў лодцы пад абаронай анёльскіх крылаў. Гэты твор таксама блаславіў Францішак.
 

09 лістапада 2022, 10:10