Пантыфік: не забывацца пра нашых памерлых
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Заўтрашні дзень прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Акрамя традыцыйнага наведвання магіл нашых блізкіх, я запрашаю вас згадаць іх у памінальнай малітве, асабліва падчас святой Імшы”, - звярнуўся Папа.
Нягледзячы на тое, што традыцыя маліцца за памерлых 2 лістапада – тыпова каталіцкая, гэты дзень з’яўляецца днём памінання памерлых для ўсіх беларусаў. Вядомы яшчэ ў дахрысціянскія часы пад назвай Дзяды, гэты дзень у першыя гады незалежнасці Беларусі быў нават вольным ад працы, каб даць магчымасць людзям наведаць магілы сваіх родных і блізкіх, ушанаваць памяць сваіх продкаў і ўсіх памерлых, ахвяр войнаў і палітычных рэпрэсій, ціхім удзячным успамінам і малітвай.
У Каталіцкім Касцёле на працягу ўсяго тыдня з 1 па 8 лістапада – так званай актавы – кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст для адной душы, якая пакутуе ў чыстцы.