ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: Сінод аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі

16 кастрычніка 2022 года Святы Айцец абвясціў, што ХVI Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі: у кастрычніку 2023 і ў кастрычніку 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Pope

Звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на малітву Анёл Панскі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа нагадаў, што 10 кастрычніка 2021 года адкрыўся першы этап ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: “На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія”.

“З таго часу ў мясцовых Касцёлах праходзіць першая фаза Сінода, якой спадарожнічае слуханне і распазнаванне. Плёны распачатага сінадальнага працэсу – шматлікія, але, каб яны дасягнулі поўнага неабходнага выспявання, не трэба спяшацца. Таму, каб мець больш часу на распазнаванне, я пастанавіў, што гэта сінадальная Асамблея пройдзе ў дзве сесіі: першая – з 4 па 29 кастрычніка 2023 года, другая – у кастрычніку 2024 года. Спадзяюся, што гэта рашэнне зможа паспрыяць разуменню сінадальнасці, як канстытутыўнага вымярэння Касцёла, каб дапамагчы ўсім жыць ёй на шляху братоў і сясцёр, якія сведчаць аб радасці Евангелля”, - сказаў Пантыфік.
 

16 кастрычніка 2022, 12:45