Пантыфік: молімся за Украіну, давяраючы Божай міласэрнасці
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 кастрычніка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак заклікаў памятаць пра шматпакутны народ Украіны і маліцца аб дары міру.
Аляксандр Панчанка - Pope
Вітаючы пілігрымаў, прысутных на плошчы святога Пятра, Папа спаслаўся пра літургічны ўспамін святой Фаўстыны Кавальскай, які адзначаецца ў Касцёле. “Праз яе Бог даў указанне свету шукаць збаўленне ў Яго міласэрнасці. Давайце памятаць пра гэта ў першую чаргу сёння, асабліва ўзгадваючы пра вайну ва Украіне. Як я казаў падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю, давайце будзем давяраць Божай міласэрнасці, якая можа змяніць сэрцы, і матчынаму заступніцтву Каралевы супакою”, - заклікаў ён.
Перад благаслаўленнем на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак зноў скіраваў свае думкі да ўкраінскага народа. “Не будзем забываць маліцца за шматпакутную Украіну, няспынна просячы Бога аб дары міру”, - сказаў Святы Айцец.
05 кастрычніка 2022, 10:44