Пантыфік: молімся за насельніцтва Украіны і Нігерыі
Святы Айцец заклікаў памятаць у малітве пра пакуты насельніцтва Украіны, а таксама выказаў блізкасць народу Нігерыі, дзе моцная паводка прывяла да гібелі мноства людзей.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Вернемся ў думках да шматпакутнай Украіны і будзем маліцца за Украіну: молімся з прычыны ўсіх тых жахлівых рэчаў, якія там адбываюцца, катаванняў, гібелі людзей, руйнаванняў”, - заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 19 кастрычніка 2022 года прайшла ў Ватыкане.
Вітаючы пілігрымаў, прысутных на плошчы святога Пятра, Францішак узгадаў пра моцныя дажджы, якія абрынуліся на Нігерыю, прывёўшы да гібелі вялікай колькасці людзей і шматлікіх разбурэнняў. “Давайце будзем маліцца за тых, хто страціў жыццё, за ўсіх людзей, якія пакутуюць ад гэтага разбуральнага стыхійнага бедства. Няхай гэтыя браты і сёстры не будуць пазбаўлены нашай салідарнасці і падтрымкі міжнароднай супольнасці”, - сказаў Папа.
19 кастрычніка 2022, 12:00