ҽ

Благаслаўлёная Марыя Берэніка Дуке Хенкэр Благаслаўлёная Марыя Берэніка Дуке Хенкэр 

Пантыфік нагадаў пра беатыфікацыю ў Калумбіі

Святы Айцец нагадаў аб беатыфікацыі Марыі Берэнікі Дуке Хенкэр, якая прайшла 29 кастрычніка 2022 года ў Калумбіі. Яна была заснавальніцай Кангрэгацыі Малых Сясцёр Звеставання.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Яе доўгае жыццё, якое скончылася ў 1993 годзе, цалкам прайшло ў служэнні Богу і братам, асабліва малым і выключаным. Няхай апостальская руплівасць, якая вяла яе да абвяшчэння паслання Езуса, умацоўвае жаданне кожнага з малітвай і любоўю ўдзельнічаць у распаўсюджванні Евангелля па ўсім свеце”, - адзначыў Францішак 30 кастрычніка 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Ана Юлія Хенкэр у лістападзе 1917 года ўступіла ў жаночы кляштар дамініканак Ахвяравання Пана ў Багаце, дзе праз два гады склала вечныя абяцанні, прыняўшы імя Марыя Берэніка. Хоць яна з вялікай адданасцю і энтузіязмам выконвала манаскія абавязкі, не адчувала сябе добра сярод сясцёр дамініканак і хацела паступіць да кляўзуровых кармэлітак. Аднак па парадзе свайго спаведніка і часткова з прычыны слабага здароўя доўгі час не змяняла ордэна. У адным з баракаў у прыгарадзе Медэліна яна заснавала Хатнюю школу для самых бедных, якая і стала затым ядром новай манаскай кангрэгацыі.

14 мая 1943 года са згоды кіраўніцтва свайго ордэна і дазволу арцыбіскупа Медэлінскага Марыя Берэніка заснавала Кангрэгацыю Малых Сясцёр Звеставання. 23 кастрычніка 1953 года прыняла габіт новай кангрэгацыі і склала ў ёй вечныя абяцанні, адначасова прыняўшы пасаду генеральнай настаяцельніцы.

Асновай яе духоўнасці былі словы Марыі, прамоўленыя падчас Звеставання: “Вось я, слуга Пана”.
 

30 кастрычніка 2022, 13:28