ҽ

Папа з ісламскімі лідарамі Ірака. 06.03.2021. Здымак мае ілюстрацыйны характар Папа з ісламскімі лідарамі Ірака. 06.03.2021. Здымак мае ілюстрацыйны характар 

Папскае прызнанне для кнігі аўстрыйскага тэолага пра іслам

Францішак падзякаваў венскаму тэолагу Курту Апэлю за яго апошнюю кнігу аб хрысціянстве і ісламе, дзе, між іншым, аналізуецца сумесная дэкларацыя Пантыфіка і вялікага імама Аль-Азхара.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Цаню Ваш уклад у шлях, якім мы хочам ісці разам з нашымі мусульманскімі братамі і сёстрамі да чалавечага братэрства, адзіна магчымага шляху да міру ва ўсім свеце і сумеснага жыцця. Заахвочваю Вас, працягваючы Вашу навуковую працу, не пераставаць будаваць масты і ўмацоўваць веру ў адзінага Бога, Які дапамагае нам працаваць на карысць лепшага свету”, - напісаў Папа ў асабістым лісце да Апэля.

У кнізе Quando il cielo si squarcia (Калі неба разрываецца), выдадзенай на італьянскай мове, аўтар даследуе, сярод іншага, пытанне аб тым, што для ісламу азначае факт узнікнення пасля хрысціянства, і яго погляд на Аб'яўленне – і наадварот, ці магчыма, каб хрысціяне таксама ў Каране знайшлі Боскае Аб'яўленне. Апэль аналізуе сумесную дэкларацыю Францішка і вялікага імама Ахмада Аль-Таеба з 2019 года. Заключэннем стала разважанне пра адносіны паміж трынітарным вызнаннем веры і Каранам.

Курт Апэль з’яўляецца выкладчыкам фундаментальных тэалагічных даследаванняў у Інстытуце сістэматычнай тэалогіі і этыкі кафедры каталіцкай тэалогіі Венскага ўніверсітэта і прэс-сакратаром даследчага цэнтра Рэлігія і змены ў сучасным грамадстве.
 

20 верасня 2022, 12:15