Пантыфік сустрэўся з аўстрыйскімі ўніверсітэцкімі дабрачынцамі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“У вашай школе, Kollegium Kalksburg, вы ўсе жылі як супольнасць, і працягам гэтага досведу сталі сустрэчы вашай асацыяцыі. Пілігрымка ў Вечны горад прапануе вам магчымасць аднавіць вашыя сувязі ў супольным позірку на Пятра і яго Наступніка, які мае ў сэрцы еднасць паўсюднай супольнасці Касцёла. Няхай гэтыя дні прынясуць вам духоўны плён, каб вы былі радаснымі сведкамі Евангелля ў сваім асяроддзі. Няхай Бог благаславіць вас і вашыя сем'і!”, - сказаў Папа, звяртаючыся да сваіх гасцей.
Асацыяцыя выпускнікоў Kollegium Kalksburg на карысць падтрымкі студэнтаў і выпускнікоў хрысціянскіх прыватных школ у Аўстрыі, якія знаходзяцца з патрэбе, – так гучыць поўная назва аб’яднання, чальцоў якога прыняў Пантыфік. Яно дзейнічае з красавіка 2018 года і дапамагае студэнцкай моладзі, якая апынулася ў надзвычайнай або крызіснай сітуацыі, прафесійнай ці асабістай. Праблемы могуць быць звязаны з фінансамі або здароўем – фізічным, псіхічным або духоўным.
Асацыяцыя ставіць мэтай сітуатыўную, індывідуальную і адказную дапамогу выпускніку ці студэнту, якая дазволіць яму “ўстаць на ногі” і працягваць жыць самастойна.