Пантыфік на Дзень мігранта: разам ствараць братэрскую будучыню
Аляксандр Панчанка - Pope
“Адновім намаганні, каб ствараць будучыню паводле Божай задумы: будучыню, у якой кожны чалавек знойдзе сваё месца і будзе пажаваны; у якой мігранты, бежанцы, перамешчаныя асобы і ахвяры гандлю людзьмі змогуць жыць у супакоі і з годнасцю, таму што Божае Валадарства будуецца разам з імі, без выключэнняў”, - сказаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у італьянскім горадзе Матэра.
Францішак нагадаў, што “дзякуючы гэтым братам і сёстрам грамадствы могуць узрастаць на сацыяльным, эканамічным, культурным і духоўным узроўнях, а ўзаемны абмен паміж рознымі традыцыямі ўзбагачае Божы народ”. “Давайце ўсе прыкладзем намаганні для пабудовы больш інклюзіўнай і братэрскай будучыні. Мігрантаў трэба прымаць, суправаджаць, падтрымліваць і інтэграваць”, - дадаў Святы Айцец.
Сусветны дзень мігранта і бежанца заснаваў у 1914 г. Пій X. Раней яго адзначалі ў Касцёле ў Другую звычайную нядзелю літургічнага года. Пачынаючы з 2019 г., згодна з рашэннем Францішка, ён адзначаецца ў другую нядзелю верасня. Дату абралі, кіруючыся душпастырскімі меркаваннямі.