Пантыфік: дапамагаць сем’ям жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
1 верасня 2022 года Францішак прыняў чальцоў гэтага свецкага інстытута кансэкраванага жыцця на аўдыенцыі ў Ватыкане.
Пантыфік падзякаваў сваім гасцям за “цудоўнае служэнне Касцёлу і свету”, звязанае ў першую чаргу з суправаджэннем сем’яў “у розных падзеях і перыпетыях” іх жыцця, абвяшчэннем ім “прыгажосці “Запавету любові”, які ўстанавіў Пан са сваім народам”.
Ён заўважыў актуальнасць такога служэння сёння, калі сужэнствы знаходзяцца ў крызісе, маладыя – у спакусе, пажылыя – у адзіноце, дзеці – у пакутах. “Вы з'яўляецеся носьбітамі паслання надзеі ў гэтых цёмных сітуацыях, якія перасякаюць кожны этап жыцця”, - адзначыў Святы Айцец.
Францішак звярнуў увагу на небяспечныя для прыроды сям’і "рознага роду ідэалогіі”, якія руйнуюць асновы грамадства. Да таго ж у сучасных сем’ях павялічваецца дыстанцыя паміж пажылымі і маладымі. Гэта пагражае “сямейнай ідэнтычнасці”, паколькі “у спадчыну перадаецца не толькі генетычная аснова ці прозвішча, але ў першую чаргу мудрасць таго, што значыць быць чалавекам паводле Божай задумы”. Прыкладам тут з’яўляецца Святая Сям’я, і асабліва Панна Марыя, “якая з пяшчотнай і адданай любоўю клапоціцца пра ўсіх сваіх сыноў і дачок, асабліва пра самых бедных, целам і духам”.
Пантыфік заахвоціў шанштацкіх айцоў дапамагаць сем’ям жыць духоўнасцю і жывымі хрысціянскімі каштоўнасцямі.