ҽ

Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі 

Францішак: няхай Маці Божая суцяшае ўсіх маці

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 7 верасня 2022 года ў Ватыкане, Святы Айцец скіраваў словы да ўсіх маці, чые дзеці перажываюць пакуты.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Заўтра будзем святкаваць Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Марыя спазнала пяшчоту Бога як дачка поўная ласкі, а потым, як маці адорвала гэтай пяшчотай іншых праз еднасць з місіяй свайго Сына Езуса. Таму сёння я хацеў бы выказаць сваю блізкасць усім маці, асабліва тым з іх, у каго дзеці пакутуюць: хворыя дзеці, дзеці, якіх выкінулі на задворкі грамадства, дзеці ў турмах”, - сказаў Францішак.

Ён звярнуўся да маці маладых вязняў і прызнаўся ў асаблівай малітве за тое, “каб яны не страцілі надзеі”. “На жаль, у месцах зняволення шмат людзей, якія забіраюць у сябе жыццё, часам гэта маладыя людзі. Не дапусціць гэтага можа любоў маці. Няхай Маці Божая суцешыць усіх маці, асабліва тых, якія перажываюць пакуты сваіх дзяцей”, - звярнуўся Папа.
 

07 верасня 2022, 11:46