蜜桃交友

Пошук

Папа: Бог прос?ць быць уважл?вым? да брато?, як?я аддал?л?ся ад Яго

Бог не застаецца бестурботным, кал? мы аддаляемся ад Яго, - нагада? Папа падчас сустрэчы з верн?кам? на мал?тве Анёл Панск?, якая 11 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ? Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Pope

Франц?шак за?важы?, што ? Евангелл? сённяшняй л?тург?? паказаны тры прыпавесц? пра м?ласэрнасць (пар. Лк 15,4-32), названыя так, бо дапамагаюць убачыць м?ласэрнае сэрца Бога. “Езус распавё? ?х, каб адказаць на нараканн? фарысея? ? кн?жн?ка?, як?я казал?: “Ён прымае грэшн?ка? ? есць з ?м?”... Кал? для ?х гэта было абуральна па рэл?г?йных матывах, Езус, прымаючы грэшн?ка? ? ядучы разам з ?м?, паказвае нам, што Бог менав?та так?: не выключае н?кога, жадае бачыць ус?х на сваёй вячэры, бо люб?ць ус?х як сва?х дзяцей. Тры прыпавесц?, так?м чынам, абагульняюць сутнасць Евангелля: Бог – Айцец ? Ён ?дзе шукаць нас, кожны раз, кал? губляемся”, - сказа? Папа.

Пантыф?к патлумачы?, што гало?ныя геро? прыпавесцей, як?я з’я?ляюцца вобразам Бога – гэта пастыр, што шукае згубленую авечку, жанчына, якая знаходз?ць згубленую манету ? бацька марнатра?нага сына. “Давайце засяродз?мся на аспекце, агульным для гэтых трох гало?ных дзеючых асоба?, як? можа акрэсл?ць так: неспакой з прычыны недахопу”, - прапанава? Святы Айцец.

“Усе трое, па сутнасц?, кал? б крыху падл?чыл?, магл? б заставацца спакойным?: пастыру не хапала адной авечк?, але ён ме? ?ншыя дзевяноста дзевяць; жанчыне – манеты, але мела ?ншыя дзевяць; таксама ? бацька ме? ?ншага сына, паслухмянага, якому мог прысвяц?ць сябе. Аднак, у ?х сэрцах бы? неспакой з прычыны таго, чаго не хапала: авечк?, манеты, сына, як? сышо?. Чалавек, як? люб?ць, хвалюецца за таго, каго няма, тужыць па тым, хто адсутн?чае, шукае таго, хто згуб??ся, чакае таго, хто аддал??ся, бо хоча, каб н?хто не бы? згублены”, - падкрэсл?? Франц?шак.

Папа нагада?, што менав?та так?м з’я?ляецца Бог: Ён не бывае бестурботным, кал? мы аддаляемся ад Яго, Ён пакутуе, хвалюецца ? душы, выходз?ць шукаць нас, пакуль не верне ? свае абдымк?. “Бог не л?чыць страты ? рызык?, Ён мае сэрца бацьк? ? мац? ? пакутуе ад адсутнасц? ?м?лаваных дзяцей... Так, Бог пакутуе ад нашай аддаленасц?, ?, кал? губляемся, чакае нашага вяртання. Давайце будзем памятаць: Бог за?сёды чакае нас з раскрытым? абдымкам?, незалежна ад жыццёвай с?туацы?, у якой згуб?л?ся. Як кажа псальм, Ён не смыкае вачэй, за?сёды чувае над нам?”, - дада? Пантыф?к.

Папа закл?ка? верн?ка? паглядзець у сваё сэрца ? спытаць у сябе, ц? наследуюць яны Бога ? адчуванн? такога “неспакою з прычыны адсутнасц?”. “Ц? тужым па тым, хто адсутн?чае, па тым, хто аддал??ся ад хрысц?янскага жыцця? Ц? нос?м у сабе гэта ?нутранае хваляванне, або застаемся спакойным? ? бестурботным? пам?ж нам?? ?ншым? словам?, нам па-сапра?днаму не хапае тых, каго няма ? нашых супольнасцях або мы адчуваем сябе добра пам?ж сабой, спакойныя ? шчасл?выя ? нашых групах, не маем спагады да тых, хто далёка? Гаворка не ?дзе тольк? пра тое, каб быць адкрытым? на ?ншых – гэта Евангелле!”, - падкрэсл?? Папа.

“Давайце падумаем пра нашы аднос?ны: я малюся за тых, хто не верыць, хто далёка? Ц? прывабл?ваем мы тых, хто далёка праз Божы стыль, як?м ёсць бл?зкасць, спагада ? ласкавасць? Пан прос?ць нас быць уважл?вым? да сыно? ? дачок, як?х Яму найбольш не хапае. Давайце падумаем пра якога-небудзь знаёмага, бл?зкага, як?, магчыма, н?кол? не чу?, каб нехта сказа? яму: “Ведаеш? Ты важны для Бога”, - прапанава? Папа.

“Давайце зроб?м так, каб нас усхвалявал? гэтыя пытанн? ? памол?мся да Багародз?цы, мац?, якая н?кол? не стамляецца шукаць нас ? клапац?цца пра нас, сва?х дзяцей”, - закл?ка? напрыканцы разважання Святы Айцец.
 

11 верасня 2022, 12:34

“Анёл Панск?” – гэта старажытная мал?тва, якая прама?ляецца тройчы на працягу дня – ран?цай, апо?дн? ? вечарам, – на ?спам?н таямн?цы Уцела?лення.

Кожную нядзелю ? ?рачыстасць Папа сустракаецца з верн?кам? апо?дн?, каб разам памал?цца яе словам?. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з каротк?м разважаннем, натхнёным л?тург?чным? чытанням?, як?я Касцёл прызначае на гэты дзень.

М?нулая марыйная мал?тва

Увесь кантэнт >