ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў маліцца за Украіну, мір і мігрантаў

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 10 жніўня 2022 года прайшла ў ватыканскае Зале Паўла VI, Францішак у чарговы раз заклікаў не забываць пра пакуты ўкраінскага народа.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Нялёгка быць будаўнікамі міру ў сям’і, у Касцёле, у грамадстве, але мы павінны рабіць гэта, бо гэта добрая справа. Давайце будзем памятаць пра народ Украіны, які ўсё яшчэ пакутуе ад жорсткай вайны. Будзем маліцца за мігрантаў, якія пастаянна прыбываюць”, - заахвоціў вернікаў Папа.

Пантыфік пажадаў таксама, каб літургічны ўспамін святога Лаўрэнція, які адзначаецца ў Касцёле 10 жніўня, “абудзіў у кожным з нас жаданне сведчыць аб Евангеллі, заўсёды даступным для бедных і людзей у патрэбе”.
 

10 жніўня 2022, 11:25