ҽ

Марцін Кнолер, Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны (дэталь) Марцін Кнолер, Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны (дэталь) 

Папа заклікаў наведваць марыйныя санктуарыі і маліцца за мір

Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення, 15 жніўня 2022 года Святы Айцец прывітаў пілігрымаў, заахвоціўшы іх наведваць марыйныя санктуарыі і маліцца за мір, асабліва ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Жадаю радаснай урачыстасці Унебаўзяцця тым, хто знаходзіцца ў адпачынку, і многім, хто не можа дазволіць сабе водпуску, а таксама самотным і хворым. Трэба памятаць пра іх! У гэтыя дні я таксама з удзячнасцю думаю пра тых, хто аказвае неабходныя паслугі грамадству. Дзякуй за вашу працу для нас”, - звярнуўся да сабраных на плошчы святога Пятра Францішак.

Ва ўрачыстасць, прысвечаную Багародзіцы, Пантыфік заахвоціў усіх, хто мае магчымасць наведаць марыйныя санктуарыі, “аддаць даніну павагі нашай нябеснай Маці”. “Многія рымляне і пілігрымы ідуць у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад іконай Salus Populi Romani. Ёсць таксама статуя Каралевы Міру, устаноўленая па ініцыятыве папы Бэнэдыкта XV. Будзем працягваць маліцца праз заступніцтва Маці Божай, каб Бог падарыў свету мір, а асабліва молімся за ўкраінскі народ”, - сказаў Папа, развітваючыся з вернікамі.
 

15 жніўня 2022, 13:14