Пантыфік прыняў прадстаўнікоў старажытнай партугальскай сям’і
“Заахвочваю вас, каб алей веры ніколі не заканчваўся ў вашых лампадах”, - звярнуўся Папа да чальцоў старажытнай партугальскай сям’і Мэла, якіх прыняў 26 жніўня 2022 года ў Ватыкане.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Францішак заклікаў сваіх гасцей “супрацоўнічаць з Божай ласкай”, “асабліва ў сакрамэнтах і ў разважанні Яго Слова”. “І не забываймася пра малітву, бо малітва дапамагае нам захаваць веру”, - сказаў ён.
“Запрашаю вас і як сям’ю, і асабіста ісці наперад на вашым шляху веры, давяраючы дабрыні Пана і абароне Найсвяцейшай Панны, якую вы з такой любоўю ўшаноўваеце ў Фаціме. Прашу вас маліцца за мяне”, - дадаў Святы Айцец.
Сям'я прадпрымальнікаў Мэла, сёння каля 140 сваякоў, мае больш чым 100-гадовую гісторыю; яна шчыльна звязана з Партугальскім каталіцкім універсітэтам з моманту яго заснавання. 9 верасня 1998 года яе чальцоў прыняў Ян Павел ІІ.
26 жніўня 2022, 12:02