Францішак заклікаў да дыялогу ў Нікарагуа і малітвы за Украіну
21 жніўня 2022 года, падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Пантыфік прызнаўся ў сваёй заклапочанасці тым, што адбываецца ў Нікарагуа.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Уважліва з трывогай і болем сачу за сітуацыяй у Нікарагуа, якая закранае людзей і інстытуты. Хацеў бы выказаць сваё перакананне і надзею, што праз адкрыты і шчыры дыялог можна знайсці асновы для паважлівага і мірнага суіснавання. Просім Пана праз заступніцтва Беззаганнай, каб натхніў сэрцы ўсіх выказаць гэту канкрэтную волю”, - звярнуўся Францішак да сабраных на плошчы святога Пятра.
Папа заклікаў вернікаў працягваць маліцца “за дарагі ўкраінскі народ, які пакутуе ад велізарнай жорсткасці”.
21 жніўня 2022, 12:33