ҽ

Наступствы расійскага ўдару па жылым доме на ўскраіне Краматорска Наступствы расійскага ўдару па жылым доме на ўскраіне Краматорска 

Святы Айцец: у Канадзе я працягваў маліцца за ўкраінскі народ

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 31 ліпеня 2022 года ў Ватыкане, Пантыфік выказаў блізкасць украінскаму народу, які працягвае пакутаваць ад расійскай агрэсіі.

Аляксандр Панчанка - Pope

Святы Айцец заўважыў, што напярэдадні вярнуцца з Апостальскага падарожжа ў Канаду. Ён сказаў, што распавядзе пра гэту “пакаянную пілігрымку” больш падрабязна падчас агульнай аўдыенцыі ў бліжэйшую сераду. У той жа час ён выказаў падзяку ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі гэтага візіту, пачынаючы ад дзяржаўных уладаў, лідараў карэнных народаў і біскупаў. Папа падзякаваў таксама ўсім, хто падтрымліваў яго малітвай, падкрэсліваючы, што не забываў пра Украіну.

“Таксама і падчас падарожжа я ніколі не пераставаў маліцца за шматпакутны ўкраінскі народ, які падвергнуўся агрэсіі, просячы ў Бога вызваліць яго ад бедства вайны. Калі аб’ектыўна паглядзець на рэчаіснасць, беручы пад увагу шкоду, якую кожны дзень вайны прыносіць гэтаму народу, а таксама ўсяму свету, адзіным рацыянальным рашэннем было б спыненне і пачатак перамоў. Няхай жа мудрасць натхняе на канкрэтныя крокі на карысць міру”, - сцвердзіў Пантыфік.

Апостальскае падарожжа Францішка ў Канаду прайшло 24-30 ліпеня 2022 года пад дэвізам “Ісці разам”. Папа сам назваў візіт “пакаяннай пілігрымкай”. Яна праходзіла пад знакам прымірэння з карэннымі народамі. Падчас яе Святы Айцец папрасіў прабачэння за дзеянні католікаў, якія падтрымлівалі канадскую палітыку асіміляцыі карэннага насельніцтва.
 

31 ліпеня 2022, 12:55