ҽ

Благаслаўлёны Ёган Філіп Энінген (1642-1704) Благаслаўлёны Ёган Філіп Энінген (1642-1704) 

Папа пра новага благаслаўлёнага: прыклад абвяшчэння Евангелля

Пантыфік нагадаў пра беатыфікацыю нямецкага езуіта, ксяндза Ёгана Філіпа Энінгена, якая прайшла 16 ліпеня 2022 года, заклікаючы натхняцца яго прыкладам пры абвяшчэнні Евангелля.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Учора ў Эльвагнене, у Германіі, быў беатыфікаваны Ёган Філіп Энінген, святар з Таварыства Езуса, які жыў у Германіі ў другой палове XVII стагоддзя. Ён здзяйсняў сваё служэнне сярод сельскага насельніцтва герцагства Вюртэмберг. Нястомны прапаведнік Евангелля, натхнёны моцным апостальскім духам і асаблівай марыйнай пабожнасцю, ён даходзіў да людзей усіх сацыяльных слаёў”, - зазначыў Папа.

“Няхай прыклад і заступніцтва гэтага святара дапаможа нам адчуваць радасць ад абвяшчэння Евангелля нашым братам і сёстрам”, - пажадаў Пантыфік пасля малітвы Анёл Панскі, якая 17 ліпеня прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, заклікаючы вернікаў прывітаць новага благаслаўлёнага апладысментамі.
 

17 ліпеня 2022, 14:47