ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец да ўругвайцаў: беражыце сям'ю

Францішак запісаў відэа-пасланне да ўдзельнікаў Сустрэчы сямейнага душпастырства, якая праходзіла ва Уругваі адначасова з рымскай Сусветнай сусрэчай сем’яў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Беражыце сям'ю, абараняйце сям'ю, паколькі ў ёй ёсць жыццё, ёсць гісторыя, ёсць тое, чаго Бог хоча ад кожнага з нас. Калі Ён прыходзіў на свет, пажадаў нарадзіцца ў сям’і”, - звярнуўся Папа.

Прадстаўнікам сямейнага душпастырства Святы Айцец пажадаў працягваць сваё служэння, не баяцца, хоць гэта часта складана. “Жыццё няпростае. Але так прыемна жыць сям'ёй. Няхай Бог вас благаслаўляе. Няхай Багародзіца клапоціцца пра вас і, калі ласка, не забывайцеся маліцца за мяне”, - сказаў Францішак у кароткім відэа.
 

29 чэрвеня 2022, 11:26