ҽ

Аўдыенцыя для старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен Аўдыенцыя для старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен 

Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўракамісіі

10 чэрвеня 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен. Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы.

Аляксандр Панчанка – Pope

Падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце бакі абмяркоўвалі добрыя двухбаковыя адносіны і супольнае імкненне працаваць на карысць завяршэння вайны ва Украіны, прысвячаючы асаблівую ўвагу гуманітарным аспектам і харчовым наступствам зацягвання канфлікту.

Падчас перамоў гаворка ішла таксама пра вынікі Канферэнцыі аб будучыні Еўропы і іх наступствы для будучай структуры Еўрапейскага Саюза, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

10 чэрвеня 2022, 13:29