Пантыфік: украінскае збожжа не павінна стаць зброяй вайны
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 1 чэрвеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа звярнуў увагу на сітуацыю з экспартам збожжа з Украіны, блакаванне якога пагражае голадам у многіх краінах свету.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Выклікае вялікую трывогу блакада экспарту збожжа з Украіны, ад якога залежыць жыццё мільёнаў людзей, асабліва, у самых бедных краінах. Звяртаюся з моцным заклікам зрабіць усё магчымае для таго, каб вырашыць гэту праблему і гарантаваць агульначалавечае права на харчаванне. Калі ласка, не выкарыстоўвайце збожжа, асноўны харчовы прадукт, у якасці зброі вайны!”, - заклікаў Святы Айцец.
Старшыня Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Дэвід Біслі заявіў, што “не дазволіць неадкладна адкрыць порты Украіны значыць абвясціць вайну сусветнай харчовай бяспецы”. Па яго словах, блакада экспарту збожжавых стварае пагрозу голаду для больш чым 400 мільёнаў людзей ва ўсім свеце.
01 чэрвеня 2022, 11:28