ҽ

Паліцыя каля школы ў Ювалдзе Паліцыя каля школы ў Ювалдзе 

Святы Айцец моліцца за ахвяр страляніны ў Тэхасе

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 мая 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак запэўніў у малітве за загінулых падчас страляніны ў горадзе Ювалд ў ЗША.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Я забіты горам у сувязі з бойняй у пачатковай школе ў Тэхасе. Малюся за загінулых дзяцей, за дарослых і за іх сем’і. Настаў час сказаць “досыць” бескантрольнаму гандлю зброяй. Давайце ўсе будзем прыкладаць намаганні, каб такія трагедыі больш не здараліся”, - заклікаў Святы Айцец.

Масавае забойства адбылося ў тэхаскай школе 24 мая. 18-гадовы забойца, пазней забіты паліцыяй, адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі па вучнях і персаналу навучальнай установы, у выніку чаго загінуў па меншай меры 21 чалавек, з якіх пераважную большасць складаюць дзеці.

Спачуванні з нагоды трагедыі ва Ювалдзе выказала таксама Канферэнцыі Біскупа ЗША, якая заклікала палітыкаў пакласці канец ходу гэтай “эпідэміі зла і насілля”.
 

25 мая 2022, 11:53