ҽ

Шэйх Халіфа бэн Заід Аль Нахаян Шэйх Халіфа бэн Заід Аль Нахаян 

Спачувальная тэлеграма Пантыфіка пасля смерці шэйха Халіфы

Францішак выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю шэйха Халіфы бэн Заіда Аль Нахаяна, прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і суверэна Абу-Дабі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Аддаючы даніну павагі выбітнаму і дальнабачнаму кіраўніку, Папа запэўніў у малітве за вечны супакой для яго. “Я асабліва ўдзячны за клопат, які Яго Высокасць выказваў у адносінах да Святога Пасаду і каталіцкіх супольнасцей Эміратаў, а таксама за яго прыхільнасць каштоўнасцям дыялогу, паразумення і салідарнасці паміж народамі і рэлігійнымі традыцыямі, што ўрачыста было абвешчана ў гістарычным Дакуменце з Абу-Дабі і ўвасоблена ў Прэміі Заіда за чалавечае братэрства. Няхай яго спадчына і надалей натхняе намаганні людзей добрай волі ў паўсюдным і настойлівым наладжванні сувязей адзінства і міру паміж членамі нашай адзінай чалавечай сям'і”, - напісаў Святы Айцец у спачувальнай тэлеграме.

Давяраючы памерлага міласэрнасці Найвышэйшага Бога, Папа запэўніў у сваёй малітве за народ Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
 

19 мая 2022, 11:59