ҽ

Папа падчас малітвы на ружанцы. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас малітвы на ружанцы. Ілюстрацыйнае фота 

Папа звярнуў увагу на важныя касцёльныя падзеі

Пасля малітвы Regina Caeli Францішак прывітаў сабраных на плошчы святога Пятра пілігрымаў і звярнуў іх увагу на некалькі значных касцёльных падзей.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Папа нагадаў пра суботнюю беатыфікацыю Луіджы Ленцыні, якая прайшла ў Модэне. Гэты мучанік за веру загінуў у 1945 годзе за тое, што ў атмасферы нянавісці і канфліктаў указаў на хрысціянскія каштоўнасці як на галоўны шлях жыцця. “Няхай гэты святар, пастыр па сэрцы Хрыста, веснік праўды і справядлівасці, дапаможа нам з неба з любоўю і шчырасцю сведчыць аб Евангеллі”, - звярнуўся Пантыфік.

Ён нагадаў, што ў нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень камунікацыі, сёлетняя тэма якога – “Слухайце!”. “Уменне слухаць, акрамя таго, што застаецца першым жэстам міласэрнасці, з'яўляецца яшчэ і першым незаменным элементам дыялогу і добрай камунікацыі: умець слухаць, дазваляць іншым сказаць усё, не перарываць сказ і ўмець слухаць вушамі і сэрцам. Жадаю ўсім расці ва ўменні слухаць сэрцам”, - сказаў Папа.

У Нацыянальны дзень дапамогі ў пакутах, які адзначаецца ў Італіі, Святы Айцец заклікаў памятаць, што хворы заўсёды важнейшы за яго хваробы.

Папа анансаваў на 31 мая 2022 года супольную з многімі санктуарыямі малітву на Ружанцы за мір у свеце. Ён асабіста ўзначаліць набажэнства ў 18.00 у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. “Запрашаю вернікаў, сем’і і супольнасці далучыцца да гэтага закліку, каб атрымаць ад Бога дар, якога свет чакае праз заступніцтва Каралевы міру”, - звярнуўся Пантыфік.
 

29 мая 2022, 13:47