Папа: працягнем штодзённа маліцца Ружанец за мір ва Украіне
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая 8 мая 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак нагадаў пра пакуты і слёзы ўкраінскага народа.
Аляксандр Панчанка – Pope
“У гэтую гадзіну шматлікія вернікі сабраліся ля цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны ў санктуарыі ў Пампеях, каб узнесці малітву, што нарадзілася з сэрца благаслаўлёнага Бартала Лонга. Духоўна становячыся на калені перад Паннай, давяраю ёй гарачае прагненне міру шматлікіх народаў, якія ў розных частках свету пакутуюць ад бессэнсоўнай трагедыі вайны”, - сказаў Папа.
“Найсвяцейшай Панне асаблівы чынам заношу пакуты і слёзы ўкраінскага народа. Перад абліччам шаленства вайны, прашу вас працягваць штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру. І будзем маліцца за кіраўнікоў народаў, каб не згубілі “чуццё людзей”, якія прагнуць міру і добра ведаюць, што зброя яго не прыносіць ніколі”, - заклікаў Святы Айцец.
08 мая 2022, 12:42