ҽ

Аўдыенцыя для Прэм'ер-міністра Японіі Фуміа Кісіды Аўдыенцыя для Прэм'ер-міністра Японіі Фуміа Кісіды 

Пантыфік абмеркаваў вайну ва Украіне з Прэм’ер-міністрам Японіі

Папа прыняў Прэм’ер-міністра Японіі Фуміа Кісіду, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

Аляксандр Панчанка – Pope

Аўдыенцыя адбылася 4 мая 2022 года ў Ватыкане. “Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце выказвалася задавальненне двухбаковым супрацоўніцтвам, узгадваючы пра 80-годдзе дыпламатычных адносін. У гэтым кантэксце быў адзначаны і высока ацэнены ўклад Каталіцкага Касцёла ў шматлікія сектары японскага грамадства”, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Паведамляецца, што затым бакі “звярнулі ўвагу таксама на пытанні міжнароднага характару, з асаблівай увагай да вайны ва Украіне, падкрэсліваючы неадкладную патрэбу ў дыялогу і міры і выказваючы для гэтай мэты надзею на свет без ядзернай зброі”.
 

04 мая 2022, 12:20