ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак назваў імёны новых кардыналаў

29 мая 2022 года Папа назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Regina caeli, якую правёў з акна Апостальскага палаца для сабраных на плошчы Святога Пятра вернікаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На кансіторыі, які Францішак анансаваў на 27 жніўня 2022 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Артур Рошэ, прэфект Кангрэгацыі па справах Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў; арцыбіскуп Лазарус Ю Хын Сік, прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства; арцыбіскуп Фернанда Вергес Альсага, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан; арцыбіскуп Марсэля Жан-Марк Авэлін; біскуп Пітэр Окпалеке, пастыр дыяцэзіі Эквулабія ў Нігерыі; арцыбіскуп бразільскага Манаўса Леанарда Ульрых Штайнэр; арцыбіскуп Філіпэ Нэры Антоніу Себасцьян ду Разарыа Феран, пастыр Гоа і Дамана ў Індыі; Біскуп Сан-Дыега ў ЗША Роберт Макэлрой; біскуп Вірджыліу ду Карму да Сілва, пастыр дыяцэзіі Дылі ва Усходнім Тыморы; біскуп Оскар Кантоні, які ўзначальвае італьянскую дыяцэзію Кома; арцыбіскуп індыйскага Хайдарабада Антоні Пула; Паўла Сэзар Коста арцыбіскуп-мітрапаліт Бразіліі; Біскуп Ва ў Гане Рычард Куіа Баавобр Афр; Уільям Го Сэнг Чэ, арцыбіскуп Сінгапура; Адальберта Марцінэс Флорэс, арцыбіскуп-мітрапаліт Асунсьёна ў Парагваі; апостальскі прэфект Улан-Батара ў Манголіі Джорджыа Марэнга.

Акрамя таго, у склад Калегіі кардыналаў увойдуць іншыя прадстаўнікі духавенства. Гэта Хорхэ Энрыкэ Хіменэс Карвахаль, арцыбіскуп-эмерыт Картахены ў Калумбіі; Лукас Ван Луй арцыбіскуп-эмерыт бельгійскага Гента; Арыга Мільё, арцыбіскуп-эмерыт італьянскага Кальяры; езуіт Джанфранка Гірланда; ксёндз Фартуната Фрэза, канонік Капітула базылікі святога Пятра.

Францішак заклікаў вернікаў маліцца за новых кардыналаў, каб яны аддана дапамагалі яму несці служэнне Наступніка святога Пятра на карысць Божага народа.
 

29 мая 2022, 12:59