Святы Айцец моліцца за Шры-Ланку ў гадавіну трагедыі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Спакой вам!”, - паўтарае Уваскрослы Пан. Ён – наш Збаўца, Ён адзіны! Сутыкнуўшыся з жахам і абсурдам некаторых учынкаў, якія, здаецца, не павінны быць зроблены людзьмі, усведамляем відавочнасць справы Злога. І тады разумеем, чаму Сын Божы, Нявінны, Святы, Праведны, павінен быў памерці ўкрыжаваным, каб збавіць нас. Ён узяў на сябе не толькі смерць, але і жорсткасць зла, нянавісць, братазабойчы гвалт. Яго Крыж і Яго Уваскрасенне – гэта святло надзеі ў самай густой цемры. Памолімся сёння за ўсіх ахвяр насілля і вайны, асабліва тэрарызму”, - заклікаў Францішак.
Пантыфік прызнаўся, што моліцца за Шры-Ланку, якую асабіста наведаў у студзені 2015 года, “за яе кіраўніцтва, за тых, хто мае грамадскія і адукацыйныя абавязкі, за ўсіх людзей”, а таксама за мясцовы Касцёл. “Няхай цяперашнія цяжкасці будуць вырашаны дзякуючы прыхільнасці і супрацоўніцтву ўсіх”, - заклікаў Святы Айцец.