ҽ

Кардынал Антоніас Нагіб Кардынал Антоніас Нагіб 

Спачуванні Францішка пасля смерці кардынала Антоніаса Нагіба

Папа выказаў спачуванні пасля смерці Патрыярха-эмерыта Александрыйскага, кардынала Антоніаса Нагіба. Копцкі іерарх памёр 28 сакавіка 2022 года на 88-м годзе жыцця ў егіпецкім Каіры.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Успамінаю гэтага дарагога брата, які ўзяў словы Veritas-Caritas у якасці дэвіза свайго біскупскага служэння, яго веру і святарскую руплівасць, якія падштурхнулі яго надаць асаблівую ўвагу і першачарговы прыярытэт падрыхтоўцы святароў”, - напісаў Пантыфік у спачувальнай тэлеграме.

Папа згадаў “шчодрую прыхільнасць” іерарха ў галіне развіцця і сацыяльнага служэння: ён заснаваў групу апостальства, мэтай якой стала служэнне людзям, што знаходзяцца ў патрэбе і пакутуюць. Ён назваў кардынала Нагіба “прыкладам добрага пастыра Касцёла”.

“Узношу свае малітвы да Бога і прашу Яго праз заступніцтва Дзевы Марыі прыняць свайго вернага слугу разам з анёламі і святымі ў нябесны Ерузалем”, - напісаў Францішак.
 

29 сакавіка 2022, 12:52