ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа запісаў відэазвароты да кітайскіх католікаў

Папа запісаў два відэазвароты да католікаў Кітая па просьбе біскупа Стэфана Чжоў Саяна, які наведваў Ватыкан у пачатку сакавіка. Францішак падзякаваў за „сведчанне веры” і заклікаў быць адважнымі перад абліччам “выклікаў часу”.

Ян Глінскі - Pope

Біскуп Ганконга звярнуўся да Пантыфіка з просьбай запісаць відэазварот, каб перадаць словы падтрымкі кітайскім вернікам у сувязі з барацьбой з пандэміяй COVID-19.

У відэазвароце да католікаў Ганконга Францішак пажадаў ім быць мужнымі і адважна адказваць на выклікі часу. “Думаю асабліва пра вас падчас змагання з COVID-19. Я побач з вамі. Гэта пандэмія прывяла да смерці такога мноства людзей, таксама і ў вашым горадзе. Я побач з вамі. Малюся за вас, а вы маліцеся за мяне”, - папрасіў Папа.

У кароткім пасланні да католікаў Кітая Пантыфік вітаў іх “з удзячнасцю і любоўю”. “Дзякую за вашае сведчанне веры, дзякую за любоў да Езуса Хрыста і да святой Маці Божай, Багародзіцы. Дзякую за вашую працу і за вялікую сілу ў барацьбе з пандэміяй COVID, з прычыны якой мы моцна пакутуем. Будзем ісці наперад з Панам. Надзея патрабуе цярплівасці. Я побач з вамі, вельмі вас люблю”, - адзначыў Францішак.
 

25 сакавіка 2022, 10:16