Пантыфік сустрэнецца з дэлегацыямі карэнных народаў Канады
Аляксандр Панчанка – Pope
“28 і 31 сакавіка папа Францішак асабіста сустрэнецца з дэлегацыямі карэнных народаў Канады, якія будуць суправаджаць іх біскупы, каб пачуць іх сведчанні. 1 красавіка ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу адбудзецца аўдыенцыя з удзелам дэлегацый і членаў Канферэнцыі Біскупаў Канады, у ходзе якой Папа звернецца з прамовай”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.
Візіт прадстаўнікоў карэнных народаў Канады ў Ватыкан першапачаткова планаваўся на снежань 2021 года, але быў адкладзены ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. У складзе дэлегацый будуць ахвяры злачынстваў, якія здзяйсняліся ў мясцовых каталіцкіх школах-інтэрнатах для дзяцей індзейскага паходжання. Сустрэчы адбудуцца ў кантэксце душпастырскага працэсу выпраўлення віны і прымірэння з карэннымі народамі Канады.