ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прыняў рэктара Вялікай мячэці ў Парыжы

28 лютага 2022 года Францішак прыняў у Ватыкане рэктара Вялікай мячэці ў Парыжы, 67-гадовага Чэмс-Эдзіна Хафіза.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У Twitter Вялікай мячэці паведамляецца, што падчас аўдыенцыі госць з Францыі перадаў Францішку 8-старонкавы ліст, у якім, між іншым, гучыць запрашэнне да рэалізацыі папскага візіту ў Парыж.

Хафіз нагадаў у сваім лісце, што ў Францыі пражываюць самыя шматлікія ў Еўропе яўрэйская і мусульманская супольнасці. Ён выказаў занепакоенасць тым, што калі падзелы ў французскім грамадстве будуць паглыбляцца, то існуючае рэлігійнае суіснаванне можа перарасці ў нецярпімасць як у Еўропе, так і ва ўсім свеце. Слова Папы мае здольнасць лячыць такія раны і надаць новы сэнс чалавечнасці і братэрству, - перакананы рэктар парыжскай Вялікай мячэці.
 

02 сакавіка 2022, 11:51