ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прыняў дзве дэлегацыі карэнных народаў Канады

У Ватыкане распачаліся сустрэчы Папы з дэлегацыямі карэнных народаў Канады. Яны будуць праходзіць з 28 па 31 сакавіка 2022 года. 1 красавіка Пантыфік прыме на аўдыенцыі ўсе групы разам.

Аляксандр Панчанка – Pope

У першы дзень Папа прыняў групу з дзесяці прадстаўнікоў канадскіх метысаў і групу з васьмі прадстаўнікоў народнасці інуітаў, які суправаджалі іх біскупы. Кожная сустрэча працягвалася каля гадзіны, падчас іх Пантыфік уважліва выслухаў гісторыі сваіх гасцей.

Візіт, ініцыятарамі якога выступілі Канферэнцыя Біскупаў Канады і Канадская каталіцкая рада па справах карэнных народаў, адкладаўся некалькі разоў па прычыне пандэміі каронавіруса. 

Сустрэчы адбываюцца ў кантэксце душпастырскага працэсу аздараўлення і прымірэння Касцёла з карэннымі народамі Канады. У цэнтры ўвагі знаходзіцца дзейнасць так званых “рэзідэнцыйных школ” – устаноў, якія існавалі з ХІХ стагоддзя для асіміляцыі дзяцей індзейскага паходжання.

Кіраванне такімі школамі было даручана, між іншых, рэлігійным аб’яднанням, у тым ліку каталіцкім. Дзеці ў такіх школах, якія не фінансаваліся належным чынам, часта сустракаліся з кепскімі адносінамі і станавіліся ахвярамі розных злоўжыванняў.

28 сакавіка 2022, 13:26