ҽ

Борут Пахар падчас сустрэчы з Францішкам Борут Пахар падчас сустрэчы з Францішкам 

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Славеніі

7 лютага 2022 года Францішак прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У камюніке, апублікаваным пасля сустрэчы, гаворыцца, што “падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце з нагоды 30-й гадавіны прызнання Славеніі Святым Пасадам і ўстанаўлення дыпламатычных адносін была выказана ўдзячнасць за станоўчыя двухбаковыя адносіны і бягучы дыялог паміж Касцёлам і грамадзянскімі ўладамі Славеніі”. Таксама ўзнімаліся розныя міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, у тым ліку гаворка ішла пра рэгіянальнае супрацоўніцтва, пашырэнне Еўрапейскага саюза на краіны Заходніх Балкан і сітуацыю ва Украіне.

Борут Парох раней быў дэпутатам парламента Славеніі і Еўрапарламента, а ў 2008-2012 гадах узначальваў урад сваёй краіны. Прэзідэнтам стаў 22 снежня 2012 г. Ён сустракаўся з Францішкам у Ватыкане 17 кастрычніка 2016 года.
 

08 лютага 2022, 10:51