ҽ

Фота з космасу на вывяржэння вулкана і хвалі цунамі ў Ціхім акіяне Фота з космасу на вывяржэння вулкана і хвалі цунамі ў Ціхім акіяне 

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр катастрофы на Тонга

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 19 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Пантыфік выказаў салідарнасць з народам Тонга, які пакутуе ад наступстваў вывяржэння вулкана ў Ціхім акіяне.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Мае думкі скіроўваюцца да насельніцтва астравоў Тонга, якое ў апошнія дні пацярпела ад падводнага вывяржэння вулкана, што прычыніў вялікую матэрыяльную шкоду. Я духоўна блізка да ўсіх, хто перажывае гэтыя выпрабаванні, просячы Бога аб суцяшэнні ў пакутах. Заклікаю ўсіх далучыцца да мяне ў малітве за гэтых братоў і сясцёр”, - сказаў Папа.

Вывяржэнне вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай у Ціхім Акіяне, якое адбылося 15 студзеня, стала прычынай магутнага цунамі, хвалі якога дасягнулі ўзбярэжжа Японіі. Ад наступстваў найбольш пацярпела невялікая астраўная дзяржава Тонга ў Палінезіі. У некаторых частках архіпелагу хвалі знішчылі ўсе будынкі, вулканічны попел накрыў цэлыя гарады і забрудзіў крыніцы пітной вады. На дадзены момант вядома, што ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры тры чалавека, многія атрымалі раненні.
 

19 студзеня 2022, 11:31