ҽ

Францішак ля статуі святога Юзафа Францішак ля статуі святога Юзафа 

Пантыфік: св. Юзаф дапамагае нам бачыць Хрыста ў бедных

8 снежня 2021 года завяршыўся Год, прысвечаны св. Юзафу, які Францішак абвясціў у Апостальскім лісце Patris Corde.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У 2020 годзе адзначалася 150-годдзе дэкларацыі Пія IX аб устанаўленні галавы Святой Сям’і апекуном Паўсюднага Касцёла.

Францішак спаслаўся на прыклад жыцця св. Юзафа. “У перыяд Адвэнту будзем прасіць Пана, каб дзякуючы айцоўскаму заступніцтву св. Юзафа, мы заўсёды былі як вартаўнікі, уважлівыя да святла Хрыста, якое ззяе ў нашых самых бедных братах і сёстрах”, - напісаў Папа ў Twitter.

У Patris corde Францішак падкрэсліў “творчую мужнасць” святога, які “ведае, як ператварыць праблему ў магчымасць, заўсёды давяраючы Провіду”. Ён сутыкаецца з “канкрэтнымі праблемамі” сваёй сям’і, гэтак жа, як сёння многія сем’і ў свеце, асабліва мігранты. Апякун Езуса і Марыі “не можа не быць апекуном Касцёла”, ад яго трэба вучыцца “любіць Касцёл і бедных”.

“Бацькамі не нараджаюцца, імі становяцца”, - заўважаў Святы Айцец. На жаль, у сучасным грамадстве “бацькі часта пакідаюць дзяцей сіротамі”, “Касцёл сёння таксама мае патрэбу ў бацьках”. “Быць бацькам азначае ўвесці дзіця ў жыццё, у рэальнасць. Не для таго, каб захаваць яго, заняволіць, валодаць ім, але каб зрабіць яго здольным да выбару, свабоды і шляху”.

Мэтай Года, прысвечанага св. Юзафу, як прызнаўся сам Францішак, стала намаганне “выклікаць большую любоў да гэтага вялікага святога, заахвоціць да прашэння аб яго заступніцтве і пераймання яго цнотаў і прыхільнасці”.
 

09 снежня 2021, 11:30