Францішак: няхай гэта Божае Нараджэнне прынясе мір Украіне
Папа запэўніў у малітве за Украіну, заклікаючы пераадолець напружанасць шляхам міжнароднага дыялогу, а таксама выказаў пажаданне, каб Божае Нараджэнне прынесла гэтай краіне мір.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Дарагія браты і сёстры, хачу запэўніць у маёй малітве за дарагую Украіну, за ўсе яе Цэрквы, рэлігійныя супольнасці і за ўвесь яе народ, каб напружанасць была пераадолена шляхам сур’ёзнага міжнароднага дыялогу, а не з дапамогай зброі”, - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 12 снежня 2021 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Святы Айцец прызнаўся, што яго напоўніла вялікім болем знаёмства са статыстычнымі дадзенымі, паводле якіх сёлета было выраблена больш узбраенняў, чым годам раней. “Зброя – гэта не шлях. Няхай гэта Божае Нараджэнне прынясе Украіне мір", - пажадаў Францішак.
12 снежня 2021, 12:32