ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў спыніць гвалт у адносінах да жанчын

Святы Айцец у Twitter заклікаў да абароны жанчын. Ён спаслаўся на Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Розныя формы жорсткага абыходжання з жанчынамі – гэта баязлівасць і дэградацыя мужчын і ўсяго чалавецтва. Мы не можам глядзець на гэта збоку. Жанчыны, якія сталі ахвярамі гвалту, павінны быць абаронены грамадствам”, - так гучыць допіс Папы ў сацыяльнай сетцы.

Паводле інфармацыі ААН, падчас цяперашняй пандэміі колькасць выпадкаў фізічнага, сексуальнага і псіхалагічнага гвалту, асабліва бытавога характару, у адносінах да жанчын і дзяўчат працягвае расці. Гэта адна з найбольш шырока распаўсюджаных і складаных для выкаранення праблем, звязаных з катастрафічнымі наступствамі парушэння правоў чалавека ў сучасным свеце. Арганізацыя называе феномен “ценявой пандэміяй”.
 

25 лістапада 2021, 12:23