Малітоўная інтэнцыя Папы: за людзей, якія пакутуюць на дэпрэсію
Аляксандр Панчанка – Pope
“Смутак, апатыя, духоўная стомленасць пачынаюць панаваць у жыцці людзей, прыгнечаных рытмам сучаснага жыцця”, - дадаў Пантыфік, заклікаючы імкнуцца “быць побач з тымі, хто змучаны, прабывае ў роспачы, не мае надзеі”, Часта трэба проста выслухаць іх у цішыні, “бо не можам пайсці і сказаць чалавеку: “Жыццё не такое, паслухай, я маю рэцэпт для цябе”. “Тут няма рэцэпту”, - дадаў Пантыфік.
“Не будзем забываць таксама, што акрамя неабходнай псіхалагічнай падтрымкі, карыснай і эфектыўнай, дапамагаюць таксама словы Езуса. Мне прыходзіць на думку і сэрца гэты выраз: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас”, - прызнаўся Папа.
“Молімся аб тым, каб людзі, якія пакутуюць на дэпрэсію або выгаранне, знаходзілі ва ўсіх падтрымку і святло, што адкрывае для жыцця”, - абвясціў малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.